Хросныя бацькі хакея ў Славеніі
Marcel & David Rodman

Marcel Rodman David Rodman
  - Першы ў гісторыі Славенскай зборнай гулец, які забіў на самым высокім узроўні, на Чэмпіянаце Свету па хакеі.
  - Трэці ў гісторыі гулец, які закінуў па адной шайбе ў кожнай гульне Чэмпіяната Свету па хакеі.
  - Сыграў больш за 100 гульняў у складзе славенскай зборнай
  - 7-е месца ў Зімовых Алімпійскіх Гульнях 2014 года ў Сочы на ​​першым алімпійскім удзеле Славеніі

"Калі я пачаў гуляць у PPM, я не чакаў што гульня так спадабаецца мне. У гульні ёсць усё: хваляванне, выклікі, планаванне, перамогі, пройгрышы - амаль усё, што ёсць у рэальным хакеі. Я спадзяюся, што гульня прынясе дзейсным і будучым карыстальнікам столькі ж радасці, колькі яна дастаўляе мне."

  - Прымаў удзел у кожным Чэмпіянаце Свету з 2005 года (вышэйшы дывізіён ці I дывізіён)
  - Сыграў больш за 90 гульняў у складзе славенскай зборнай
  - 7-е месца ў Зімовых Алімпійскіх Гульнях 2014 года ў Сочы на ​​першым алімпійскім удзеле Славеніі

"Калі вы калі-небудзь жадалі праверыць свае навыкі ў якасці генеральнага мэнэджара спартыўнай каманды і мець магчымасць кіраваць гульцамі, штатам супрацоўнікаў, тактыкай, фінансамі і будаваць пабудовы, гэта - гульня, якая дасць вам такую магчымасць. Я спадзяюся, што вы будзеце атрымліваць асалоду ад ёй таксама, як і я."

Марсэль Родман (#22), быў пастаянным членам нацыянальнай зборнай Славеніі з пачатку стагоддзя. Ён зрабіў велізарны ўнёсак ва ўзнясенне да вяршыні славенскага хакея за апошняе дзесяцігоддзе. Ён быў членам зборнай каманды Славенія, якая атрымала права выступаць у вышэйшым дывізіёне на чэмпіянаце свету ў 2001 году, як незалежная дзяржава. На Чэмпіянаце свету 2002 года ён здзейсніў сапраўды гістарычны подзвіг, забіўшы гол у кожнай з 6 гульняў у якіх брала ўдзел Славенія. Ён быў другім у спісе лепшых бамбардзіраў, саступіўшы толькі Петэру Бондры, што стаў першым.

Марсэль пачаў гуляць у хакей, калі яму было 5 гадоў. Ён - выхаванец моладзевай сістэмы Jesenice. Калі яму было 16 гадоў, ён вырашыў з'ехаць у Канаду. Там ён гуляў за Pickering Panthers і 2 сезоны за Peterborough Petes у OHL. У 2001 году ён быў абраны на драфте пачаткоўцаў камандай Boston Bruins пад 282 нумарам.

У 2013 годзе ён дапамог Славеніі перамагчы ў кваліфікацыі і ўпершыню ў гісторыі трапіць на Зімовыя Алімпійскія Гульні. Славенія заснавалася на неверагодным 7-м месцы ў Зімовай Алімпіядзе 2014 года ў Сочы пасля перамогі над Славакіяй і Аўстрыяй.

Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар'еры ў клубах Славеніі і Аўстрыі, бавячы час паміж Acroni Jesenice, Graz 99ers і Vienna Capitals. Ён таксама гуляў за Krefeld Pinguine (DEL) і Bietigheim Steelers (другая ліга Нямеччыны). У цяперашні час ён гуляе за Schwenninger Wild Wings мацнейшай лізе Нямеччыны.

Дэвід Родман (#12) першы раз выйшаў на лёд высокага міжнароднага турніру на Чэмпіянаце Свету па хакеі ў далёкім 2005 годзе, які адбываўся ў Аўстрыі. З тых часоў ён гуляў за Славенію ў кожным важным турніры.

Дэвід пачаў гуляць у хакей, калі яму было 4 гады. Як і яго брат, ён з'яўляецца выхаванцам моладзевай сістэмы Есенице. Калі яму было 17, ён вырашыў пакінуць радзіму і паспрабаваць шчасця ў Канадзе, дзе ён далучыўся да Val d'Or Foreurs ў QMJHL.

У 2013 годзе ён дапамог Славеніі перамагчы ў кваліфікацыі і ўпершыню ў гісторыі трапіць на Зімовыя Алімпійскія Гульні. Дэвід быў лепшым бамбардзірам ўсяго адборачнага турніру. У трох матчах ён забіў 4 галы і аддаў 2 перадачы. Славенія заснавалася на неверагодным 7-м месцы ў Зімовай Алімпіядзе 2014 года ў Сочы пасля перамогі над Славакіяй і Аўстрыяй. Давід гуляў у турніры ў першым звяне разам з Анже Копитарам ды Янам Муршакам.

Пасля 2х сезонаў ён вярнуўся ў Эўропу і зрабіў кар'еру ў аўстрыйскім лізе гуляючы за Linz Black Wings, Acroni Jesenice і Vienna Capitals. Ён правёў адзін сезон у другім хакейным эшалоне Нямеччыны, гуляючы за Bietigheim Steelers, а зараз ён гуляе ў шведскай HockeyAllsvenskan за IK Oskarshamn.


Хросны бацька хакея